CHITAT-KNIGI.COM
Читать бесплатно хорошую книгу!
  • Главная
  • Жанры
  • Авторы
  • ТОП книг
  • ТОП авторов
  • Контакты

Вайна сусветаў (на белорусском языке)

Часть 8 из 36 Информация о книге

Мушу прызнацца, што гэтыя ваенныя рыхтункi моцна ўсхвалявалi мяне. Маё ўяўленне разыгралася, i я прыдумваў усякiя магчымыя спосабы знiшчэння няпрошаных гасцей; я, як школьнiк, марыў аб баталiях i воiнскiх подзвiгах. Тады мне здавалася, што барацьба з марсiянамi няроўная. Яны ж так бездапаможна барахталiся ў сваёй яме.

Каля трэцяй гадзiны з боку Чэртсi цi Адлстона пачуўся гул - пачаўся абстрэл сасновага лесу, куды ўпаў другi цылiндр, - з мэтай разбурыць яго перш, чым ён раскрыецца. Але палявая зброя для абстрэлу першага цылiндра марсiянаў прыбыла ў Чобхем толькi к пятай гадзiне.

У шэсць гадзiн, калi мы з жонкай пiлi гарбату, жыва абмяркоўваючы распачатую бiтву, з боку пусткi пачуўся глухi выбух, i следам блiснуў агонь. Праз некалькi секундаў раздаўся грукат так блiзка ад нас, што нават зямля задрыжала. Я выбег у сад i ўбачыў, што вершалiны дрэваў вакол усходняга каледжа ахоплены дымным чырвоным полымем, а званiца невялiкай царквы, што стаяла побач, абвальваецца. Вежа ў стылi мiнарэта знiкла, i страха каледжа мела такi выгляд, быццам па ёй стралялi стотоннай зброяй. Труба на нашым доме трэснула, як быццам у яе трапiў снарад. Рассыпаючыся, абломкi яе пракацiлiся па чарапiцы, i вокамгненна паявiлася груда чырвоных чарапкоў на клумбе, пад акном майго кабiнета.

Мы з жонкай стаялi збянтэжаныя i напалоханыя. Потым я даўмеўся, што паколькi каледж разбураны, то вяршыня Мэйбэры-Хiла апынулася ў радыусе дзеяння цеплавога промня марсiянаў.

Схапiўшы жонку за руку, я пацягнуў яе на дарогу. Потым я выклiкаў з дому служанку; я паабяцаў ёй, што сам схаджу наверх па яе куфар, якi яна нiяк не хацела пакiнуць.

- Тут заставацца нельга, - сказаў я.

У той жа час з пусткi зноў пачуўся гул.

- Але куды ж мы пойдзем? - спытала яна ў роспачы.

З хвiлiну я нiчога не мог прыдумаць. Потым успомнiў пра яе сваякоў у Лезерхэдзе.

- Лезерхэд! - крыкнуў я.

Яна паглядзела на адхон пагорка. Напалоханыя людзi выбягалi з дамоў.

- Як жа нам дабрацца да Лезерхэда? - спытала яна.

Каля падножжа пагорка я ўбачыў атрад гусараў, якi праязджаў пад чыгуначным мостам. Трое з iх уехалi ў адчыненыя вароты Ўсходняга каледжа; двое пачалi абыходзiць суседнiя дамы. Сонца, якое праглядвала праз дым ад палымнеючых дрэваў, здавалася крывава-чырвоным i адкiдвала злавеснае святло на ўсё наваколле.

- Стойце тут, - сказаў я. - Вам тут нiшто не пагражае.

Я пабег у карчму "Плямiсты сабака", бо ведаў, што ў гаспадара ёсць конь i двухкалёсная брычка. Я спяшаўся, адчуваючы, што неўзабаве пачнуцца масавыя ўцёкi жыхароў з нашага боку пагорка. Гаспадар карчмы стаяў каля касы; ён i не падазраваў, што робiцца вакол. Нейкi чалавек, стоячы да мяне спiной, з iм размаўляў.

- Менш за фунт не вазьму, - заявiў карчмар. - Ды i везцi няма каму.

- Я даю два, - сказаў я цераз плячо незнаёмага.

- За што?

- I прывязу назад апоўначы, - дадаў я.

- Божа! - усклiкнуў карчмар. - Якая спешка! Два фунты i самi прывезяце назад? Што ж адбываецца?

Я таропка растлумачыў, што вымушаны ехаць з дому i наняў, такiм чынам, брычку. У той час я i не падумаў, што карчмару самому трэба было б пакiнуць сваё жыллё. Я сеў у двухколку, пад'ехаў да свайго саду i, пакiнуўшы яе пад назiркам жонкi i служанкi, забег у дом i спакаваў самыя дарагiя рэчы, сталовае серабро i да таго падобнае. Букавыя дрэвы перад домам разгарэлiся яркiм полымем, а краты агароджы накалiлiся дачырвана. Да нас спешна падбег гусар. Ён заходзiў у кожны дом i папярэджваў жыхароў, каб яны выбiралiся. Ён ужо пабег далей, калi я выйшаў на ганак са сваiм скарбам, завязаным у сурвэтку.

- Што новага? - крыкнуў я наўздагон.

Ён павярнуўся, паглядзеў на мяне i крыкнуў, як мне пачулася: "Вылазяць з ямы ў нейкiх штуках накшталт супавай мiскi", - i пабег к дому на вяршынi гары. Раптам хмара чорнага дыму завалакла дарогу i на хвiлiну схавала яго. Я пабег да дзвярэй суседа i пастукаўся, каб пераканацца, цi паехаў ён з жонкай у Лондан, як мне сказалi, i цi замкнуў кватэру. Потым зноў зайшоў у кватэру, успомнiўшы пра куфар служанкi, выцягнуў яго, прывязаў к задку двухколкi i, ухапiўшы лейцы, ускочыў на казлы. Праз хвiлiну мы выехалi з дыму, грукат застаўся ўжо ззаду; мы хутка спускалiся па супрацьлеглым схiле Мэйбэры-Хiла да Старога Ўокiнга.

Перад намi рассцiлаўся мiрны пейзаж - асветленыя сонцам пшанiчныя палеткi абапал дарогi i гасцiнiца Мэйбэры з няўстойлiвай вывескай. Паперадзе ехаў доктар у сваiм экiпажы. Ля падножжа гары я азiрнуўся, каб паглядзець на яе апошнi раз. Густыя слупы чорнага дыму, прарэзаныя чырвонымi языкамi полымя, падымалiся ў нерухомым паветры, адкiдваючы чорныя ценi на зялёныя вершалiны дрэваў. Дым рассцiлаўся далёка на ўсход i на захад, да сасновых лясоў Байфлiта на ўсходзе i да Ўокiнга на захадзе. Дарога за намi была ўсеяна ўцекачамi. Глуха, але выразна ў гарачым нерухомым паветры раздаваўся трэск кулямёта, потым ён раптоўна змоўк, i пачулася ружэйная стральба. Напэўна, марсiяне падпальвалi ўсё, што знаходзiлася ў сферы дзеяння iх цеплавога промня.

Я кепскi фурман i таму ўсю сваю ўвагу засяродзiў на канi. Калi я зноў павярнуўся, другая гара таксама была зацягнута чорным дымам. Я пусцiў каня рыссю i паганяў яго, пакуль Уокiнг i Сэнд не аддзялiлi нас ад гэтага сполаху i жаху. Я мiнуў доктара памiж Уокiнгам i Сэндам.

Х

НАВАЛЬНIЦА

Ад Мэйбэры-Хiла да Лезерхэда амаль дванаццаць мiляў. На пышных лугах за Пiрфардам пахла сенам, паабапал дарогi цягнулася цудоўная жывая агароджа з шыпшынавай квеценi. Гарматны грукат, якi мы чулi, пакуль ехалi па Мэйбэры-Хiле, сцiх гэтак жа нечакана, як i пачаўся, i вечар выдаўся цiхi i спакойны. А дзевятай гадзiне мы ўдачна дабралiся да Лезерхэда. Я даў каню з гадзiнку адпачыць, павячэраў у сваякоў i перадаў на iх апеку жонку.

Жонка амаль усю дарогу неяк дзiўна маўчала i здавалася прыгнечанай, нiбы адчувала кепскае. Я стараўся падбадзёрыць яе, запэўнiваючы, што наўрад цi яны змогуць далёка адпаўзцi. Яна адказвала коратка. Калi б я не паабяцаў карчмару, яна, напэўна, угаварыла б мяне застацца на ноч у Лезерхэдзе. Ах, калi б я застаўся! Яна была вельмi бледная, калi мы развiтвалiся.

Я ж увесь дзень быў лiхаманкава ўзбуджаны. Нешта накшталт той ваеннай лiхаманкi, якая авалодвае часам цывiлiзаваным грамадствам, пералiвалася ў маёй крывi, i я быў нават задаволены, што мне трэба вярнуцца ў Мэйбэры. Больш таго - баяўся, каб спыненне стральбы не азначала, што з захопнiкамi-марсiянамi ўсё скончана. Шчыра кажучы, мне вельмi хацелася прысутнiчаць пры гэтым.

Выехаў я ў гадзiн адзiнаццаць. Ноч была вельмi цёмная. Калi выйшаў з святлiцы, цемра здалася мне беспрасветнай; было горача i душна, як днём. Па небе хутка праносiлiся аблокi, хоць на кустах не зварухнуўся нi адзiн лiсток. Слуга запалiў абодва лiхтары. На шчасце, я добра ведаў дарогу. Мая жонка стаяла каля асветленых дзвярэй i глядзела, як я садзiўся ў двухколку. Пасля раптам павярнулася i пайшла ў дом; родныя, што засталiся на ганку, пажадалi мне шчаслiвай дарогi.

Жончын спалох перадаўся мне, але ў хуткiм часе я зноў пачаў думаць пра марсiянаў. Тады я яшчэ не ведаў прычынаў сутыкнення. Праязджаючы праз Окхем (я паехаў гэтым шляхам, а не праз Сэнд i Стары Ўокiнг), я ўбачыў на захадзе крывава-чырвонае зарыва, якое па меры майго наблiжэння пацiху паўзло ўверх па небе. Блiзкiя навальнiчныя хмары перамешвалiся з клубамi чорнага i барвовага дыму.

На Рыплi-стрыт не было нi душы; сялiба быццам вымерла, толькi ў двух-трох вокнах было святло. Ля павароткi на Пiрфард я ледзь не наехаў на людзей, якiя стаялi спiной да мяне. Яны нiчога не сказалi, калi я праязджаў мiма. Не ведаю, цi было iм вядома, што адбываецца за гарою. Не ведаю таксама, цi панаваў мiрны сон у тых маўклiвых дамах, мiма якiх я праязджаў; стаялi яны пустыя i закiнутыя цi iх жыхары з жахам назiралi за падзеямi гэтай ночы.

Ад Рыплi да Пiрфарда я ехаў далiнаю Ўэй, дзе чырвонага зарыва вiдаць не было. Але калi я падняўся на невялiкi пагорак за пiрфардскай царквою, зарыва зноў паявiлася, i дрэвы зашумелi пад першым парывам немiнучай навальнiцы. Пiрфардская царква прабiла поўнач, i ўперадзе на барвовым небе ўжо чарнелi дахi i дрэвы Мэйбэры-Хiла.

Перейти к странице:
Предыдущая страница
Следующая страница
Жанры
  • Военное дело 2
    • Спецслужбы 2
  • Деловая литература 81
    • Деловая литература 1
    • Корпоративная культура 4
    • Личные финансы 9
    • Малый бизнес 1
    • Маркетинг, PR, реклама 15
    • О бизнесе популярно 46
    • Управление, подбор персонала 6
    • Экономика 8
  • Детективы и триллеры 1373
    • Боевики 170
    • Дамский детективный роман 12
    • Детективы 414
    • Иронические детективы 103
    • Исторические детективы 240
    • Классические детективы 101
    • Криминальные детективы 94
    • Крутой детектив 65
    • Маньяки 9
    • Политические детективы 28
    • Полицейские детективы 151
    • Прочие Детективы 397
    • Техно триллер 2
    • Триллеры 653
    • Шпионские детективы 46
  • Детские 199
    • Детская образовательная литература 5
    • Детская проза 70
    • Детские остросюжетные 30
    • Детские приключения 100
    • Детские стихи 4
    • Прочая детская литература 35
  • Детские книги 304
    • Детская фантастика 116
    • Детские детективы 3
    • Книги для подростков 23
    • Сказки 109
  • Документальная литература 408
    • Биографии и мемуары 257
    • Военная документалистика 2
    • Искусство и Дизайн 7
    • Критика 6
    • Научпоп 6
    • Прочая документальная литература 33
    • Публицистика 138
  • Дом и Семья 101
    • Домашние животные 6
    • Здоровье и красота 18
    • Кулинария 15
    • Прочее домоводство 4
    • Развлечения 3
    • Сад и Огород 3
    • Спорт 3
    • Хобби и ремесла 4
    • Эротика и секс 51
  • Драматургия 39
    • Драма 38
    • Киносценарии 1
    • Мистерия 1
    • Трагедия 1
  • Жанр не определен 1
    • Разное 1
  • Компьютеры и Интернет 4
    • Базы данных 1
    • Интернет 1
    • Программное обеспечение 1
    • Прочая компьютерная литература 1
  • Любовные романы 15183
    • Исторические любовные романы 501
    • Короткие любовные романы 1310
    • Любовно-фантастические романы 6757
    • Остросюжетные любовные романы 391
    • Порно 46
    • Прочие любовные романы 34
    • Слеш 271
    • Современные любовные романы 6341
    • Фемслеш 27
    • Эротика 3379
  • Научно-образовательная 190
    • Альтернативная медицина 1
    • Астрономия и Космос 3
    • Биология 17
    • Биофизика 2
    • Биохимия 2
    • Ботаника 2
    • Военная история 2
    • Геология и география 3
    • Государство и право 1
    • Детская психология 6
    • Зоология 2
    • Иностранные языки 1
    • Культурология 28
    • Литературоведение 15
    • Медицина 23
    • Обществознание 4
    • Педагогика 9
    • Политика 14
    • Прочая научная литература 33
    • Психотерапия и консультирование 19
    • Религиоведение 5
    • Секс и семейная психология 7
    • Технические науки 1
    • Физика 5
    • Философия 13
    • Химия 2
    • Юриспруденция 5
    • Языкознание 7
  • Образование 326
    • Бизнес 45
    • Биография и мемуары 46
    • Здоровье 10
    • История 170
    • Карьера 4
    • Психология 159
  • Поэзия и драматургия 19
    • Басни 1
    • Драматургия 5
    • Лирика 1
    • Поэзия 13
  • Приключения 364
    • Вестерны 2
    • Исторические приключения 205
    • Морские приключения 40
    • Природа и животные 17
    • Прочие приключения 86
    • Путешествия и география 33
  • Проза 1180
    • Антисоветская литература 3
    • Афоризмы 1
    • Военная проза 55
    • Историческая проза 180
    • Классическая проза 76
    • Контркультура 10
    • Магический реализм 46
    • Новелла 5
    • Повесть 16
    • Проза прочее 11
    • Рассказ 45
    • Роман 67
    • Русская классическая проза 33
    • Семейный роман/Семейная сага 2
    • Сентиментальная проза 4
    • Советская классическая проза 39
    • Современная проза 1013
    • Эпопея 1
    • Эссе, очерк, этюд, набросок 2
  • Прочее 709
    • Газеты и журналы 3
    • Изобразительное искусство, фотография 6
    • Кино 3
    • Музыка 3
    • Театр 1
    • Фанфик 694
  • Религия и духовность 135
    • Буддизм 1
    • Православие 1
    • Прочая религиозная литература 1
    • Религия 10
    • Самосовершенствование 40
    • Эзотерика 86
  • Справочная литература 27
    • Прочая справочная литература 2
    • Путеводители 8
    • Руководства 6
    • Справочники 8
    • Энциклопедии 6
  • Старинная литература 65
    • Античная литература 1
    • Древневосточная литература 4
    • Мифы. Легенды. Эпос 20
    • Прочая старинная литература 41
  • Техника 2
    • Автомобили и ПДД 1
    • Архитектура 1
  • Фантастика и фентези 15047
    • Альтернативная история 2117
    • Боевая фантастика 3054
    • Героическая фантастика 799
    • Городское фэнтези 1031
    • Готический роман 4
    • Детективная фантастика 371
    • Ироническая фантастика 77
    • Ироническое фэнтези 61
    • Историческое фэнтези 247
    • Киберпанк 140
    • Космическая фантастика 931
    • Космоопера 18
    • ЛитРПГ 785
    • Любовная фантастика 183
    • Любовное фэнтези 113
    • Мистика 265
    • Научная фантастика 536
    • Попаданцы 4677
    • Постапокалипсис 487
    • Сказочная фантастика 11
    • Социально-философская фантастика 264
    • Стимпанк 73
    • Технофэнтези 42
    • Ужасы 103
    • Ужасы и мистика 415
    • Фантастика 250
    • Фантастика: прочее 138
    • Фэнтези 7040
    • Эпическая фантастика 155
    • Юмористическая фантастика 691
    • Юмористическое фэнтези 645
  • Фольклор 3
    • Народные сказки 3
  • Юмор 95
    • Анекдоты 1
    • Комедии 1
    • Прочий юмор 36
    • Сатира 1
    • Юмористическая проза 53
    • Юмористические стихи 3
CHITAT-KNIGI.COM

Читать онлайн бесплатно книги полностью без регистрации

Контакты
  • chitatknigicom@gmail.com
Информация:
  • Карта сайта
  • Слушать Аудиокниги
  • Руководства по ремонту автомобилей
© chitat-knigi.com, 2021 - 2026. | Вход
Этот сайт использует cookie для хранения данных. Продолжая пользоваться сайтом, вы даете свое согласие на работу с этими данными в соответствии с нашей политикой конфиденциальности.
Я согласен