CHITAT-KNIGI.COM
Читать бесплатно хорошую книгу!
  • Главная
  • Жанры
  • Авторы
  • ТОП книг
  • ТОП авторов
  • Контакты

Вайна сусветаў (на белорусском языке)

Часть 34 из 36 Информация о книге

Я рашыўся на рызыкоўны ўчынак. Лепш памерцi i пакончыць з усiм. Тады мне не давядзецца забiваць сямога сябе. I я рашуча накiраваўся к тытану. Падышоўшы блiжэй, я ўбачыў у перадранiшнiм святле зграi чорных птушак, якiя кружылi вакол каўпака марсiянiна. Сэрца маё забiлася, i я пабег унiз па дарозе.

Я трапiў у зараснiк чырвонай травы, якая пакрыла Сент-Эдмундтэрас, па грудзi ў вадзе перайшоў уброд паток, што сцякаў каля вадаправода к Альберт-роўд, выбраўся адтуль яшчэ да ўсходу сонца. Вялiзныя кучы зямлi былi насыпаны на вяршынi пагорка, быццам для агромнiстага рэдута, - гэта было апошняе i самае вялiкае ўмацаванне, пабудаванае марсiянамi, i адтуль падымаўся ў неба лёгкi дымок. Прабег сабака i знiк. Я адчуў, што мая здагадка павiнна пацвердзiцца. Ужо без усякага страху, дрыжучы ад хвалявання, я ўзбег уверх па пагорку да нерухомага страшыдлы. З-пад каўпака звiсалi друзлыя бурыя камякi; iх клявалi i рвалi галодныя птушкi.

Яшчэ праз хвiлiну я ўзабраўся па насыпе i стаяў на грэбенi вала унутраная пляцоўка рэдута была ўнiзе, пада мною. Яна была даволi абшырная, з гiганцкiмi машынамi, гарою матэрыялаў i дзiўнымi збудаваннямi. I сярод гэтага хаосу на перакуленых трыножках, на нерухомых мнагарукiх машынах i прама на зямлi ляжалi марсiяне, здубянелыя i маўклiвыя, - мёртвыя! знiшчаныя нейкай заразнай бактэрыяй, да барацьбы з якою iх арганiзм не быў прыстасаваны, знiшчаныя гэтаксама, як была пасля знiшчана чырвоная трава. Пасля таго, як усе сродкi абароны чалавецтва былi вычарпаны, прышэльцы былi вынiшчаны самымi нiкчэмнымi стварэннямi, якiмi прамудры госпад насялiў Зямлю.

Усё адбылося так, як i я, i многiя людзi маглi б прадбачыць, калi б страх i панiка не азмрочвалi наш розум. Гэтыя зародкi хвароб ужо ўзялi сваю данiну з чалавецтва яшчэ ў дагiстарычныя часы, узялi данiну з нашых продкаў-жывёлiн яшчэ тады, калi жыццё на Зямлi толькi што пачыналася. Дзякуючы натуральнаму адбору мы развiлi ў сабе здольнасць супрацiўляцца; мы не ўступаем нiводнай бактэрыi без упартай барацьбы, а для многiх з iх, як, напрыклад, для бактэрыяў, што спараджаюць гнiенне мёртвага цела, наш арганiзм зусiм непрыступны. На Марсе, вiдаць, няма бактэрыяў, i як толькi заяўленыя на Зямлю прышэльцы пачалi харчавацца, нашы мiкраскапiчныя саюзнiкi прынялiся за работу, рыхтуючы iм згубу. Калi я ўпершыню ўбачыў марсiянаў, яны ўжо былi асуджаны на смерць, яны ўжо паступова вымiралi i гнiлi на хаду. Гэта было непазбежна. Заплацiўшы мiльёнамi жыццяў, чалавек купiў сабе права жыць на Зямлi, i гэта права належыць яму насуперак усiм прышэльцам. Яно належала б яму нават i тады, калi б марсiяне i ў дзесяць разоў пераўзыходзiлi чалавека. Бо чалавек жыве i памiрае не дарэмна.

Усiх марсiянаў было каля пяцiдзесяцi; яны валялiся ў сваёй вялiзнай яме, падкошаныя смерцю, якая павiнна была здавацца iм загадкаваю. I для мяне ў той час iх смерць была загадкаю. Я зразумеў толькi, што гэтыя пачвары, якiя наводзiлi на людзей страх, мёртвыя. На момант мне здалося, што зноў паўтарылася паражэнне Сенахерыба, што госпад пашкадаваў нас, i анёл смерцi загубiў iх за адну ноч.

Я стаяў, гледзячы на яму, i сэрца маё бiлася ад радасцi, калi ўзыходзячае сонца асвяцiла навакольны свет сваiмi промнямi. Яма была ў цянi; магутныя машыны, такiя агромнiстыя, складаныя i дзiўныя, незямныя нават па сваёй форме, падымалiся, як зачараваныя, са змроку насустрач святлу. Цэлая зграя сабак грызлася над трупамi, што валялiся ў прадоннi ямы. У дальнiм канцы яе ляжала вялiкая, плоская, вычварная лятальная машына, на якой яны, вiдаць, рабiлi першыя палёты ў нашай намнога больш шчыльнай атмасферы, калi гнiенне i смерць перашкодзiлi iм. Смерць настала своечасова. Пачуўшы карканне птушак, я зiрнуў наверх; перада мною быў вялiзны баявы трыножак, якi ўжо нiколi не будзе дзейнiчаць, чырвоныя кускi мяса, з якiх капала кроў на перакуленыя лавы на вяршынi Прымроз-Хiла.

Я павярнуўся i глянуў унiз, дзе ля падножжа пагорка, акружанага зграяй птушак, стаялi заспелыя смерцю два другiя марсiянiны, якiх я бачыў учора вечарам. Адзiн з iх памёр якраз у тую хвiлiну, калi перадаваў штосьцi сваiм калегам; можа, ён памёр апошнiм, i сiгналы яго раздавалiся, пакуль працаваў механiзм. У промнях ранiшняга сонца зiялi ўжо бясшкодныя металiчныя трыножкi, вежы блiскотнага металу...

Вакол, быццам выпадкова ўратаваны ад знiшчэння, рассцiлаўся вялiкi бацька гарадоў. Хто бачыў Лондан толькi пад звыклым покрывам дыму, наўрад цi можа ўявiць аголеную прыгажосць яго пустых, маўклiвых вулiц.

На ўсход, над пачарнелымi развалiнамi Альберт-тэрас i раздробленым царкоўным шпiлем, сярод бязвоблачнага неба свяцiла сонца. Дзе-нiдзе якая-небудзь грань белага даху адбiвала прамень i блiшчала асляпляльным святлом. Сонца перадавала таямнiчую прыгажосць нават вiнным складам вакзала Чок-Фарм i працяглым чыгуначным лiнiям, дзе раней блiшчалi чорныя рэйкi, а цяпер чырванелi палосы двухтыднёвай iржы.

На поўнач распасцiралiся Кiлберн i Хэмпстэд - цэлы масiў дамоў у сiняватай смузе; на захадзе гiганцкi горад быў таксама пакрыты смугою; на поўднi, за марсiянамi, паменшаныя адлегласцю, бачылiся зялёныя хвалi Рыджэнт-парка. Ленгхэм-гатэль, купал Альберт-хола, Каралеўскi iнстытут i агромнiстыя будынкi на Бромптан-роўд, а ўдалечынi невыразна вырысоўвалiся зубчастыя развалiны Вестмiнстэра. У глыбокай далечы ўзвышалiся пагоркi Сэрэя i блiшчэлi, як дзве сярэбраныя калоны, вежы Крыстал-Паласа. Купал сабора св. Паўла чарнеў на фоне ранiшняга неба, - я ўбачыў, што на заходнiм баку сабора зеўрала вялiкая прабоiна.

Я стаяў i глядзеў на гэта мора дамоў, фабрык, цэркваў, цiхiх, адзiнокiх i пакiнутых; я думаў пра надзеi i намаганнi, пра многiя жыццi, загубленыя ў час пабудовы гэтай цвярдынi чалавецтва, i пра яе разбурэнне, iмгненнае i няўхiльнае. Калi я зразумеў, што змрок адхлынуў, што людзi зноў могуць жыць на гэтых вулiцах, што гэты родны для мяне агромнiсты мёртвы горад зноў ажыве i верне сваю магутнасць, я ледзь не заплакаў ад хвалявання.

Мукi скончылiся. З гэтага ж дня пачынаецца вяртанне да жыцця. Ацалелыя людзi, рассеяныя па краiне, без важакоў, без законаў, без ежы, як статак без пастуха, тысячы тых, хто адплыў за мора, зноў пачнуць вяртацца; пульс жыцця з кожным iмгненнем заб'ецца ўсё мацней i мацней на пустых вулiцах i плошчах. Страшэнны быў разгром, але варожая рука спынена. Спынена варожая рука. Гэтыя горкiя руiны, пачарнелыя шкiлеты дамоў, якiя змрочна тырчаць на сонечным узвышшы, неўзабаве агалосяцца стукам малаткоў, звонам iнструментаў. Тут я ўскiнуў рукi ў неба i пачаў дзякаваць богу. Праз якi-небудзь год, думаў я, праз год...

Потым, быццам мяне нечым стукнулi, я раптам успомнiў пра сябе, пра жонку, пра наша былое шчаслiвае жыццё, якое нiколi ўжо не вернецца.

IX

НА АБЛОМКАХ МIНУЛАГА

Цяпер я павiнен паведамiць вам адзiн унiкальны факт. Зрэшты, гэта, можа быць, i не так ужо дзiўна. Я помню ясна, жыва, выразна ўсё, што рабiў у той дзень да таго моманту, калi я стаяў на вяршынi Прымроз-Хiла i са слязьмi на вачах дзякаваў богу. А затым у памяцi маёй правал...

Я не помню, што адбылося на працягу трох наступных дзён. Мне гаварылi пасля, што я не першы адкрыў гiбель марсiянаў, што некалькi такiх самых, як я, вандроўнiкаў даведалiся пра яе яшчэ ноччу. Першы, хто гэта ўбачыў, адправiўся ў Сент-Марцiнес-ле-Гран i ў той час, калi я сядзеў у рамiзнiцкай будцы, умудрыўся паслаць тэлеграму ў Парыж. Адтуль радасная вестка абляцела ўвесь свет; тысячы гарадоў, змярцвелых ад жаху, iмгненна асвяцiлiся яркiмi агнямi iлюмiнацыяў. Калi я стаяў на мяжы ямы, пра гiбель марсiянаў было ўжо вядома ў Дублiне, Манчэстэры, Бiрмiнгеме. Людзi плакалi i крычалi ад радасцi, пакiдалi работу i цiснулi адзiн аднаму рукi: цягнiкi, што iшлi на Лондан, былi перапоўнены ўжо ў Кру. Царкоўныя званы, якiя маўчалi аж два тыднi, няспынна званiлi па ўсёй Англii. Людзi на веласiпедах, схуднелыя, растрапаныя, насiлiся па прасёлачных дарогах, радасна крычучы, вястуючы змучаным, адчайным бежанцам пра нечаканае выратаванне.

А як з харчаваннем?

Перейти к странице:
Предыдущая страница
Следующая страница
Жанры
  • Военное дело 2
    • Спецслужбы 2
  • Деловая литература 59
    • Деловая литература 1
    • Корпоративная культура 4
    • Личные финансы 7
    • Малый бизнес 1
    • Маркетинг, PR, реклама 11
    • О бизнесе популярно 32
    • Управление, подбор персонала 4
    • Экономика 5
  • Детективы и триллеры 1025
    • Боевики 123
    • Дамский детективный роман 11
    • Детективы 414
    • Иронические детективы 86
    • Исторические детективы 200
    • Классические детективы 72
    • Криминальные детективы 75
    • Крутой детектив 51
    • Маньяки 9
    • Политические детективы 23
    • Полицейские детективы 129
    • Прочие Детективы 289
    • Техно триллер 2
    • Триллеры 524
    • Шпионские детективы 33
  • Детские 130
    • Детская образовательная литература 4
    • Детская проза 55
    • Детские остросюжетные 17
    • Детские приключения 59
    • Детские стихи 4
    • Прочая детская литература 17
  • Детские книги 240
    • Детская фантастика 87
    • Детские детективы 3
    • Книги для подростков 23
    • Сказки 71
  • Документальная литература 299
    • Биографии и мемуары 191
    • Военная документалистика 1
    • Искусство и Дизайн 4
    • Критика 5
    • Научпоп 4
    • Прочая документальная литература 27
    • Публицистика 94
  • Дом и Семья 62
    • Домашние животные 5
    • Здоровье и красота 13
    • Кулинария 7
    • Прочее домоводство 1
    • Развлечения 3
    • Сад и Огород 1
    • Спорт 2
    • Хобби и ремесла 3
    • Эротика и секс 31
  • Драматургия 23
    • Драма 22
    • Киносценарии 1
  • Жанр не определен 1
    • Разное 1
  • Компьютеры и Интернет 3
    • Базы данных 1
    • Программное обеспечение 1
    • Прочая компьютерная литература 1
  • Любовные романы 12414
    • Исторические любовные романы 393
    • Короткие любовные романы 988
    • Любовно-фантастические романы 5715
    • Остросюжетные любовные романы 232
    • Порно 33
    • Прочие любовные романы 26
    • Слеш 237
    • Современные любовные романы 5221
    • Фемслеш 21
    • Эротика 2607
  • Научно-образовательная 143
    • Альтернативная медицина 1
    • Астрономия и Космос 3
    • Биология 13
    • Биофизика 2
    • Биохимия 1
    • Ботаника 1
    • Военная история 2
    • Геология и география 3
    • Детская психология 3
    • Зоология 1
    • Культурология 18
    • Литературоведение 11
    • Медицина 15
    • Обществознание 3
    • Педагогика 6
    • Политика 13
    • Прочая научная литература 28
    • Психотерапия и консультирование 10
    • Религиоведение 3
    • Секс и семейная психология 6
    • Технические науки 1
    • Физика 5
    • Философия 12
    • Химия 2
    • Юриспруденция 3
    • Языкознание 6
  • Образование 278
    • Бизнес 45
    • Биография и мемуары 46
    • Здоровье 10
    • История 140
    • Карьера 4
    • Психология 141
  • Поэзия и драматургия 12
    • Драматургия 5
    • Поэзия 7
  • Приключения 271
    • Вестерны 2
    • Исторические приключения 152
    • Морские приключения 33
    • Природа и животные 15
    • Прочие приключения 62
    • Путешествия и география 21
  • Проза 853
    • Антисоветская литература 2
    • Военная проза 40
    • Историческая проза 131
    • Классическая проза 61
    • Контркультура 8
    • Магический реализм 35
    • Новелла 4
    • Повесть 15
    • Проза прочее 8
    • Рассказ 38
    • Роман 56
    • Русская классическая проза 29
    • Семейный роман/Семейная сага 1
    • Сентиментальная проза 3
    • Советская классическая проза 29
    • Современная проза 807
    • Эссе, очерк, этюд, набросок 1
  • Прочее 538
    • Газеты и журналы 2
    • Изобразительное искусство, фотография 6
    • Кино 2
    • Музыка 2
    • Театр 1
    • Фанфик 526
  • Религия и духовность 90
    • Буддизм 1
    • Православие 1
    • Прочая религиозная литература 1
    • Религия 9
    • Самосовершенствование 25
    • Эзотерика 56
  • Справочная литература 24
    • Прочая справочная литература 2
    • Путеводители 6
    • Руководства 6
    • Справочники 8
    • Энциклопедии 5
  • Старинная литература 42
    • Античная литература 1
    • Древневосточная литература 4
    • Мифы. Легенды. Эпос 14
    • Прочая старинная литература 24
  • Техника 2
    • Автомобили и ПДД 1
    • Архитектура 1
  • Фантастика и фентези 11967
    • Альтернативная история 1685
    • Боевая фантастика 2558
    • Героическая фантастика 642
    • Городское фэнтези 739
    • Готический роман 2
    • Детективная фантастика 292
    • Ироническая фантастика 71
    • Ироническое фэнтези 57
    • Историческое фэнтези 183
    • Киберпанк 114
    • Космическая фантастика 727
    • Космоопера 15
    • ЛитРПГ 664
    • Любовная фантастика 183
    • Любовное фэнтези 113
    • Мистика 207
    • Научная фантастика 447
    • Попаданцы 3616
    • Постапокалипсис 383
    • Сказочная фантастика 4
    • Социально-философская фантастика 199
    • Стимпанк 59
    • Технофэнтези 24
    • Ужасы 103
    • Ужасы и мистика 315
    • Фантастика 250
    • Фантастика: прочее 113
    • Фэнтези 6009
    • Эпическая фантастика 132
    • Юмористическая фантастика 588
    • Юмористическое фэнтези 439
  • Фольклор 2
    • Народные сказки 2
  • Юмор 73
    • Анекдоты 1
    • Комедии 1
    • Прочий юмор 29
    • Сатира 1
    • Юмористическая проза 38
    • Юмористические стихи 3
CHITAT-KNIGI.COM

Читать онлайн бесплатно книги полностью без регистрации

Контакты
  • chitatknigicom@gmail.com
Информация:
  • Карта сайта
  • Слушать Аудиокниги
  • Руководства по ремонту автомобилей
© chitat-knigi.com, 2021 - 2026. | Вход
Этот сайт использует cookie для хранения данных. Продолжая пользоваться сайтом, вы даете свое согласие на работу с этими данными в соответствии с нашей политикой конфиденциальности.
Я согласен