CHITAT-KNIGI.COM
Читать бесплатно хорошую книгу!
  • Главная
  • Жанры
  • Авторы
  • ТОП книг
  • ТОП авторов
  • Контакты

Вайна сусветаў (на белорусском языке)

Часть 32 из 36 Информация о книге

Палкае ўяўленне артылерыста, яго ўпэўнены тон i адвага зрабiлi на мяне вялiкае ўражанне. Я без агаворак паверыў i ў яго прадказанне аб лёсе чалавецтва, i ў магчымае здзяйсненне яго смелых планаў. Чытач, якi палiчыць мяне занадта даверлiвым i наiўным, павiнен параўнаць сваё становiшча з маiм: ён без спешкi чытае ўсё гэта i можа спакойна разважаць, а я ляжаў, скурчыўшыся, у кустах, змардаваны страхам, прыслухоўваючыся да самага нязначнага шоргату.

Цэлую ранiцу мы гаварылi на гэту тэму, потым вылезлi з кустоў i, паглядзеўшы па баках, цi няма марсiянаў, хутка накiравалiся к дому на Путнi-Хiле, дзе артылерыст наладзiў сваё логава. Гэта быў вугальны склад пры доме, i калi я паглядзеў, што яму ўдалося зрабiць за цэлы тыдзень (гэта была нара ярдаў шэсць даўжынёю, якую ён меркаваў злучыць з галоўнай сцёкавай трубою Путнi-Хiла), я спачатку падумаў, якая прорва аддзяляе яго мары ад яго магчымасцяў. Такую нару я мог бы выкапаць за адзiн дзень. Але я верыў у яго i важдаўся разам з iм над гэтаю нарою да паўдня. У нас была садовая тачка, i мы адвозiлi выкапаную зямлю на кухню. Мы падмацавалiся бляшанкаю кансерваў суп з цялячай галавы - i вiном. Упартая, цяжкая праца давала мне дзiўную палёгку - яна прымушала забывацца пра чужы i жудасны свет вакол нас. Пакуль мы працавалi, я абдумваў яго праект, i ў мяне пачалi ўзнiкаць сумненнi; але я старанна капаў усю ранiцу, радуючыся, што магу заняцца якою-небудзь справаю. Папрацаваўшы каля гадзiны, я пачаў вылiчваць адлегласць да цэнтральнага сцёку i задумвацца над тым, а цi правiльны мы ўзялi напрамак. Потым я пачаў сумнявацца: навошта нам, уласна кажучы, капаць доўгi тунель, калi можна пранiкнуць у сетку сцёчных трубаў праз адну з выхадных адтулiнаў i адтуль капаць праход к дому? Акрамя таго, мне здавалася, што i дом выбраны няўдала: занадта доўгi тунель патрэбны. Якраз у гэты момант артылерыст перастаў капаць i паглядзеў на мяне.

- Трэба крыху адпачыць... Я думаю, пара пайсцi паназiраць са страхi...

Я ўгаворваў яго працягваць працу; пасля некаторых ваганняў ён зноў узяўся за лапату. Раптам мне прыйшла ў галаву дзiўная думка. Я спынiўся; ён перастаў капаць.

- Чаму вы разгульвалi па выгане, замест таго каб капаць? - спытаў я.

- Проста хацеў асвяжыцца, - адказаў ён. - Я ўжо iшоў назад. Ноччу больш бяспечна.

- А як жа работа?

- Нельга ж увесь час працаваць, - сказаў ён, i нечакана я зразумеў, што гэта за чалавек. Ён марудзiў, трымаючы ў руках рыдлёўку. - Трэба iсцi на разведку, - сказаў ён. - Калi хто-небудзь падыдзе блiзка, то можа пачуць, як мы капаем, i нас заспеюць знянацку.

Я не пярэчыў. Мы палезлi на гарышча i, стоячы на лесвiчцы, глядзелi ў слыхавое вакно. Марсiянаў нiдзе не было вiдаць; мы вылезлi на дах i з'ехалi па чарапiцы ўнiз, пад прыкрыцце парапета.

Большая частка Путнi-Хiла была закрыта дрэвамi, але мы ўбачылi ўнiзе раку, зарослую чырвонаю травою, i раўнiну Ламбета, чырвоную, залiтую вадою. Чырвоныя ўюны карабкалiся па дрэвах вакол старадаўняга палаца; голле, сухое i мёртвае, з бляклымi лiстамi, тырчала сярод пучкоў чырвонай травы. Дзiўна, што гэта трава магла распаўсюджвацца толькi ў праточнай вадзе. Каля нас яе зусiм не было. Тут сярод лаўраў i дрэвападобных гартэнзiяў раслi залаты дождж, ружовы баярышнiк, калiна i вечназялёныя дрэвы. Густы дым, якi падымаўся за Кенсiнгтанам, i блакiтнаватая пялёнка скрадвалi пагоркi на поўначы.

Артылерыст пачаў расказваць мне пра людзей, што засталiся ў Лондане.

- На мiнулым тыднi нейкiя вар'яты запалiлi электрычнасць. Па ярка асветленай Рыджант-стрыт i Сэркес разгульвалi натоўпы размалёваных, ашалелых п'янiцаў, мужчыны i жанчыны весялiлiся i скакалi да ранiцы. Мне расказваў пра гэта адзiн чалавек, якi там быў. А калi развiднела, яны заўважылi, што баявы трыножак стаiць непадалёку ад Ленгхэма i марсiянiн назiрае за iмi. Бог ведае, колькi часу ён там стаяў. Потым ён рушыў на iх i нахапаў больш за сотню людзей - цi п'яных, цi разгубленых ад спалоху.

Цiкавы штрых таго часу, пра якi наўрад цi дасць уяўленне гiсторыя!

Пасля гэтага аповеду, падагрэты маiмi пытаннямi, артылерыст зноў перайшоў да сваiх грандыёзных планаў. Ён вельмi ж захапiўся. Пра магчымасць захапiць трыножкi ён гаварыў так красамоўна, што я зноў пачаў яму верыць. Але паколькi я цяпер разумеў, з кiм маю справу, я ўжо не здзiўляўся, што ён папярэджвае, перасцерагае ад празмернай паспешнасцi. Я заўважыў таксама, што ён ужо не збiраецца сам захапiць трыножак i змагацца.

Потым мы вярнулiся ў вугальны склеп. Нiхто з нас асаблiва не хацеў зноў прыняцца за работу, i калi ён прапанаваў перакусiць, я ахвотна пагадзiўся. Ён нечакана стаў надзвычай шчодры; пасля таго, як мы паелi, ён кудысьцi пайшоў i вярнуўся з выдатнымi сiгарамi. Мы закурылi, i яго аптымiзм павялiчыўся. Ён, вiдаць, лiчыў, што маё паяўленне трэба адсвяткаваць.

- У склепе ёсць шампанскае, - сказаў ён.

- Калi мы хочам працаваць, то лепш абмежавацца бургундскiм, - адказаў я.

- Не, - сказаў ён, - сёння я частую. Шампанскае! Божа мой! Мы яшчэ паспеем напрацавацца. Перад намi нялёгкая задача. Трэба адпачыць i набрацца сiлы, пакуль ёсць час. Паглядзiце, якiя ў мяне на руках мазалi!

Пасля яды, зыходзячы з тых меркаванняў, што сёння свята, ён прапанаваў згуляць у карты. Ён навучыў мяне гуляць у юкр, i, падзялiўшы памiж сабою Лондан (прычым мне дасталася паўночная частка, а яму паўднёвая), мы пачалi гуляць на парафiяльныя ўчасткi. Гэта можа здацца недарэчным i нават неразумным, але я дакладна апiсваю тое, што было, i больш за ўсё здзiўляе тое, што гэта гульня мяне захапiла.

Дзiўна арганiзаваны чалавек! У той час, калi чалавецтву пагражала гiбель цi выраджэнне, мы, пазбаўленыя якой-небудзь надзеi, пад пагрозаю страшэннай смерцi, сядзелi i сачылi за выпадковымi камбiнацыямi размалёванага кардону i з азартам "хадзiлi з казыра". Потым ён навучыў мяне гуляць у покер, а я выйграў у яго тры партыi ў шахматы. Калi сцямнела, мы, каб не перапыняць гульнi, адважылiся нават запалiць лямпу.

Пасля бясконцай серыi гульняў мы павячэралi, i артылерыст дапiў шампанскае. Увесь вечар мы курылi сiгары. Гэта быў ужо не той поўны энергii ўзнаўляльнiк роду чалавечага, каторага я сустрэў ранiцаю. Ён быў па-ранейшаму настроены аптымiстычна, але яго аптымiзм насiў цяпер менш экспансiўны характар. Помню, ён пiў за маё здароўе, сказаўшы пры гэтым не вельмi зразумелую прамову, у якой шмат разоў паўтарыў адно i тое ж. Я закурыў сiгару i пайшоў наверх паглядзець на зялёныя агнi, пра якiя ён мне гаварыў, якiя гарэлi ўздоўж пагоркаў Хайгета.

Я бяздумна ўзiраўся ў далiну Лондана. Паўночныя ўзвышанасцi былi ахутаны змрокам; каля Кенгсiнгтана свяцiлася зарыва, сяды-тады чырвона-аранжавы язык полымя вырываўся ўверх i знiкаў у цёмнай начной сiняве. Лондан быў у цемнаце. Неўзабаве я заўважыў непадалёку якоесьцi дзiўнае святло; бледны, фiялетава-чырвоны, фасфарасцыраваны воблiск, якi дрыжаў на начным ветры. Спачатку я не мог зразумець, што гэта такое, потым здагадаўся, што гэта фасфарасцыруе чырвоная трава. Дрымотная свядомасць прачнулася ўва мне; я зноў пачаў унiкаць у адпаведнасць з'яў. Я паглядзеў на Марс, якi зiяў чырвоным агнём на захадзе, а пасля доўга i пiльна ўзiраўся ў цемнату, у бок Хэмстада i Хайгета.

Доўга я прасядзеў на страсе, успамiнаючы перыпетыi гэтага працяглага дня. Я стараўся аднавiць скачкi свайго настрою, пачынаючы з малiтвы мiнулай ноччу i заканчваючы гэтай iдыёцкай гульнёю ў карты. Самому сабе стала агiдна. Помню, як я амаль сiмвалiчным жэстам адкiнуў сiгару. Раптоўна я зразумеў усю сваю неразумнасць. Мне здавалася, што я здрадзiў жонцы, здрадзiў чалавецтву. Я глыбока раскайваўся. Я вырашыў пакiнуць гэтага дзiўнага неўтаймоўнага летуценнiка з яго п'янствам i пражорлiвасцю i iсцi ў Лондан. Там, мне здавалася, я хутчэй за ўсё даведаюся, што робяць марсiяне i мае сабраты - людзi. Калi нарэшце ўзышоў месяц, я ўсё яшчэ стаяў на страсе.

VIII

МЁРТВЫ ЛОНДАН

Пакiнуўшы артылерыста, я спусцiўся з узвышша i пайшоў па Хайстрыт цераз мост к Ламбету. Чырвоная трава ў той час яшчэ буйна расла i аплятала парасткамi ўвесь мост; дарэчы, яе сцяблiнкi ўжо пакрылiся белаватым налётам; пагубная хвароба хутка распаўсюджвалася.

Перейти к странице:
Предыдущая страница
Следующая страница
Жанры
  • Военное дело 2
    • Спецслужбы 2
  • Деловая литература 65
    • Деловая литература 1
    • Корпоративная культура 4
    • Личные финансы 7
    • Малый бизнес 1
    • Маркетинг, PR, реклама 11
    • О бизнесе популярно 36
    • Управление, подбор персонала 6
    • Экономика 6
  • Детективы и триллеры 1143
    • Боевики 141
    • Дамский детективный роман 12
    • Детективы 414
    • Иронические детективы 89
    • Исторические детективы 211
    • Классические детективы 80
    • Криминальные детективы 82
    • Крутой детектив 56
    • Маньяки 9
    • Политические детективы 23
    • Полицейские детективы 138
    • Прочие Детективы 330
    • Техно триллер 2
    • Триллеры 566
    • Шпионские детективы 34
  • Детские 147
    • Детская образовательная литература 4
    • Детская проза 60
    • Детские остросюжетные 19
    • Детские приключения 69
    • Детские стихи 4
    • Прочая детская литература 24
  • Детские книги 258
    • Детская фантастика 96
    • Детские детективы 3
    • Книги для подростков 23
    • Сказки 80
  • Документальная литература 335
    • Биографии и мемуары 211
    • Военная документалистика 1
    • Искусство и Дизайн 7
    • Критика 5
    • Научпоп 6
    • Прочая документальная литература 27
    • Публицистика 108
  • Дом и Семья 72
    • Домашние животные 5
    • Здоровье и красота 15
    • Кулинария 10
    • Прочее домоводство 3
    • Развлечения 3
    • Сад и Огород 1
    • Спорт 2
    • Хобби и ремесла 3
    • Эротика и секс 35
  • Драматургия 27
    • Драма 26
    • Киносценарии 1
  • Жанр не определен 1
    • Разное 1
  • Компьютеры и Интернет 3
    • Базы данных 1
    • Программное обеспечение 1
    • Прочая компьютерная литература 1
  • Любовные романы 13351
    • Исторические любовные романы 427
    • Короткие любовные романы 1093
    • Любовно-фантастические романы 6100
    • Остросюжетные любовные романы 282
    • Порно 39
    • Прочие любовные романы 29
    • Слеш 254
    • Современные любовные романы 5571
    • Фемслеш 25
    • Эротика 2855
  • Научно-образовательная 157
    • Альтернативная медицина 1
    • Астрономия и Космос 3
    • Биология 14
    • Биофизика 2
    • Биохимия 2
    • Ботаника 1
    • Военная история 2
    • Геология и география 3
    • Государство и право 1
    • Детская психология 3
    • Зоология 2
    • Культурология 24
    • Литературоведение 12
    • Медицина 18
    • Обществознание 4
    • Педагогика 6
    • Политика 14
    • Прочая научная литература 29
    • Психотерапия и консультирование 14
    • Религиоведение 3
    • Секс и семейная психология 7
    • Технические науки 1
    • Физика 5
    • Философия 12
    • Химия 2
    • Юриспруденция 3
    • Языкознание 6
  • Образование 297
    • Бизнес 45
    • Биография и мемуары 46
    • Здоровье 10
    • История 150
    • Карьера 4
    • Психология 150
  • Поэзия и драматургия 15
    • Басни 1
    • Драматургия 5
    • Поэзия 9
  • Приключения 306
    • Вестерны 2
    • Исторические приключения 174
    • Морские приключения 35
    • Природа и животные 15
    • Прочие приключения 71
    • Путешествия и география 24
  • Проза 943
    • Антисоветская литература 2
    • Военная проза 44
    • Историческая проза 144
    • Классическая проза 63
    • Контркультура 8
    • Магический реализм 38
    • Новелла 5
    • Повесть 15
    • Проза прочее 9
    • Рассказ 39
    • Роман 59
    • Русская классическая проза 32
    • Семейный роман/Семейная сага 1
    • Сентиментальная проза 4
    • Советская классическая проза 29
    • Современная проза 871
    • Эссе, очерк, этюд, набросок 1
  • Прочее 606
    • Газеты и журналы 2
    • Изобразительное искусство, фотография 6
    • Кино 3
    • Музыка 2
    • Театр 1
    • Фанфик 593
  • Религия и духовность 107
    • Буддизм 1
    • Православие 1
    • Прочая религиозная литература 1
    • Религия 9
    • Самосовершенствование 34
    • Эзотерика 65
  • Справочная литература 26
    • Прочая справочная литература 2
    • Путеводители 7
    • Руководства 6
    • Справочники 8
    • Энциклопедии 6
  • Старинная литература 48
    • Античная литература 1
    • Древневосточная литература 4
    • Мифы. Легенды. Эпос 16
    • Прочая старинная литература 28
  • Техника 2
    • Автомобили и ПДД 1
    • Архитектура 1
  • Фантастика и фентези 13037
    • Альтернативная история 1834
    • Боевая фантастика 2714
    • Героическая фантастика 684
    • Городское фэнтези 825
    • Готический роман 3
    • Детективная фантастика 324
    • Ироническая фантастика 73
    • Ироническое фэнтези 59
    • Историческое фэнтези 210
    • Киберпанк 126
    • Космическая фантастика 790
    • Космоопера 16
    • ЛитРПГ 714
    • Любовная фантастика 183
    • Любовное фэнтези 113
    • Мистика 228
    • Научная фантастика 470
    • Попаданцы 3970
    • Постапокалипсис 415
    • Сказочная фантастика 6
    • Социально-философская фантастика 225
    • Стимпанк 65
    • Технофэнтези 29
    • Ужасы 103
    • Ужасы и мистика 350
    • Фантастика 250
    • Фантастика: прочее 123
    • Фэнтези 6390
    • Эпическая фантастика 140
    • Юмористическая фантастика 617
    • Юмористическое фэнтези 515
  • Фольклор 2
    • Народные сказки 2
  • Юмор 84
    • Анекдоты 1
    • Комедии 1
    • Прочий юмор 32
    • Сатира 1
    • Юмористическая проза 46
    • Юмористические стихи 3
CHITAT-KNIGI.COM

Читать онлайн бесплатно книги полностью без регистрации

Контакты
  • chitatknigicom@gmail.com
Информация:
  • Карта сайта
  • Слушать Аудиокниги
  • Руководства по ремонту автомобилей
© chitat-knigi.com, 2021 - 2026. | Вход
Этот сайт использует cookie для хранения данных. Продолжая пользоваться сайтом, вы даете свое согласие на работу с этими данными в соответствии с нашей политикой конфиденциальности.
Я согласен