CHITAT-KNIGI.COM
Читать бесплатно хорошую книгу!
  • Главная
  • Жанры
  • Авторы
  • ТОП книг
  • ТОП авторов
  • Контакты

Вайна сусветаў (на белорусском языке)

Часть 14 из 36 Информация о книге

- Што ж нам рабiць? - сказаў ён. - Няўжо гэтыя вылюдкi паўсюль? Няўжо зямля аддадзена пад iх уладу?

- Далёка адсюль да Санбэры?

- Толькi ж сёння ранiцай я служыў раннюю абедню...

- Абставiны памянялiся, - сказаў я спакойна. - Не гаруйце. Ёсць яшчэ надзея.

- Надзея!

- Так, надзея, нягледзячы на ўвесь гэты жах!

Я пачаў яму выкладваць свае думкi аб нашым становiшчы. Спачатку ён слухаў з цiкаўнасцю, але неўзабаве зноў стаў абыякавы i адвярнуўся.

- Гэта - пачатак канца, - перарваў ён мяне. - Канец. Дзень Страшнага суда. Людзi будуць малiць горы i скалы ўпасцi на iх i схаваць ад асобы, якая займае прастол.

Яго словы пацвердзiлi маю здагадку. Сабраўшыся з думкамi, я ўстаў i паклаў яму на плячо руку.

- Будзьце мужчынам, - сказаў я. - Вы проста разгубiлiся. Добрая вера, калi яна не можа супрацьстаяць няшчасцю. Падумайце, колькi разоў у гiсторыi чалавецтва бывалi землетрасеннi, патопы, войны i вывяржэннi вулканаў. Чаму бог павiнен быў зрабiць выключэнне для Ўэйбрыджа?.. Бог жа не страхавы агент.

Ён моўчкi слухаў.

- Але як мы можам выратавацца? - раптам спытаў ён. - Яны недасягальныя, яны бязлiтасныя...

- Можа быць, нi тое, нi другое, - адказаў я. - Чым больш магутныя яны, тым больш асцярожнымi i разумнымi павiнны быць мы. Адзiн з iх забiты тры гадзiны таму.

- Забiты? - усклiкнуў ён, зiрнуўшы на мяне. - Хiба можа быць забiты боскi вястун?

- Я бачыў гэта, - прадаўжаў я. - Мы з вамi трапiлi ў самую звалку i толькi ўсяго.

- Што гэта там мiгае ў небе? - нечакана спытаў ён. Я растлумачыў яму, што гэта сiгналы гелiёграфа i што яны азначаюць дапамогу, якую нясуць нам людзi.

- Мы знаходзiмся якраз у самай гушчы, хоць вакол усё спакойна. Мiльганне ў небе апавяшчае пра немiнучую навальнiцу. Вунь там, я так думаю, марсiяне, а ў баку Лондана, там, дзе пагоркi ўзвышаюцца над Рычмандам i Кiнгстанам, пад сховаю дрэваў капаюць траншэi i ўстанаўлiваюць зброю. Марсiяне, вiдаць, пойдуць па гэтай дарозе.

Не паспеў я кончыць, як ён ускочыў i перапынiў мяне жэстам.

- Слухайце! - сказаў ён.

З-за нiзкiх пагоркаў за рэчкаю даносiўся глухi гул аддаленай стральбы i якiсьцi далёкi жахлiвы крык. Потым усё зацiхла. На захадзе, высока, над дымам, што засцiлаў Уэйбрыдж i Шэпертон, паблiскваў бледны месяц.

- Нам трэба iсцi па гэтай сцежцы на поўнач, - сказаў я.

XIV

У ЛОНДАНЕ

Мой малодшы брат быў у Лондане ў той час, калi ва Ўокiнгу ўпаў першы цылiндр. Ён быў студэнт-медык i рыхтаваўся да будучага экзамену; да суботы ён нiчога не чуў аб прыбыццi марсiянаў. Ранiшнiя суботнiя газеты ў дадатак да вялiкiх спецыяльных артыкулаў пра Марс, пра жыццё на iм i гэтак далей надрукавалi даволi туманнае паведамленне, якое здзiўляла сваёй кароткасцю.

Паведамлялася, што марсiяне, напалоханыя наблiжэннем натоўпу, забiлi некалькi чалавек з дапамогай хуткастрэльнай пушкi. Тэлеграма заканчвалася словамi: "Марсiяне, хоць i здаюцца грознымi, не вылезлi з ямы, у якую ўпаў снарад, i, вiдаць, не могуць гэтага зрабiць. Магчыма, гэта выклiкана большаю сiлай зямнога прыцягнення". У перадавiцах асаблiва падкрэслiвалася гэта апошняя акалiчнасць.

Канешне, усе студэнты, якiя рыхтавалiся да экзамену па бiялогii ва ўнiверсiтэце, куды накiраваўся ў той дзень i мой брат, вельмi зацiкавiлiся паведамленнем, але на вулiцах не было асаблiвага ажыўлення. Вячэрнiя газеты выйшлi з сенсацыйнымi загалоўкамi. Але яны паведамiлi толькi пра рух войска да пусткi i пра палыхаючыя сасновыя лясы памiж Уокiнгам i Ўэйбрыджам. У восем гадзiн "Сент-Джэймс газэт" у тэрмiновым выпуску коратка паведамiла пра тое, што сапсаваўся тэлеграф. Меркавалi, што лiнiя пашкоджана соснамi, якiя ўпалi ў вынiку пажару. Гэтай ноччу - калi я ездзiў у Лезерхэд, i назад, яшчэ нiчога не было вядома пра бiтву.

Брат не турбаваўся пра нас, бо ведаў з газет, што цылiндр знаходзiцца па меншай меры за дзве мiлi ад майго дома. Ён збiраўся паехаць ка мне ў гэтую ноч, каб, як ён потым расказваў, паглядзець на пачвараў, пакуль iх не знiшчылi. Ён паслаў мне тэлеграму а чацвёртай гадзiне, а вечарам пайшоў у мюзiк-хол; тэлеграма да мяне так i не дайшла.

У Лондане ноччу з суботы на нядзелю таксама распачалася навальнiца, i брат мой даехаў да вакзала Ватэрлоо з рамiзнiкам. На платформе, з якой звычайна адпраўляецца дванаццацiгадзiнны цягнiк, ён даведаўся, што ў гэтую ноч цягнiкi чамусьцi не ходзяць да Ўокiнга. Чаму, ён так i не змог дабiцца: чыгуначная адмiнiстрацыя i тая дакладна нiчога не ведала. На вакзале было ўсё спакойна; чыгуначнiкi меркавалi, што адбылося крушэнне памiж Байфлiтам i вузлавой станцыяй Уокiнг. Вячэрнiя цягнiкi, якiя iшлi звычайна праз Уокiнг, накiроўвалiся праз Вiрджынiя-Уотэр цi Гiлфард. Многа клопатаў дадала чыгуначнiкам змена маршрутаў экскурсii саўтгемптонскай i портсмутскай Уваскрэснай лiгi. Нейкi рэпарцёр вячэрняй газеты, памылкова ўспрыняўшы брата за начальнiка руху (на якога брат быў крыху падобны), спрабаваў узяць у яго iнтэрв'ю. Нават чыгуначнiкi не тлумачылi крушэнне сувяззю з марсiянамi.

Пасля я чытаў у нейкай газеце, быццам яшчэ ранiцай у нядзелю "ўвесь Лондан быў наэлектрызаваны паведамленнямi з Уокiнга". У сапраўднасцi нiчога падобнага не было. Большасць жыхароў Лондана ўпершыню пачула пра марсiянаў толькi ў панядзелак ранiцай, калi ўсчалася панiка. Нават тыя, хто чытаў газеты, не адразу зразумелi спехам складзенае паведамленне. Большасць лонданцаў нядзельных газет не чытае.

Акрамя таго, лонданцы так упэўненыя ў сваёй асабiстай бяспецы, а сенсацыйныя чуткi такiя звычайныя ў газетах, што нiхто не быў асаблiва заклапочаны наступнай заяваю:

"Учора, каля сямi гадзiн вечара, марсiяне выйшлi з цылiндра i, рухаючыся пад аховай бранi з металiчных шчытоў, дазвання разбурылi станцыю Ўокiнг, вакольныя дамы i знiшчылi цэлы батальён Кардыганскага палка. Падрабязнасцi невядомыя. Кулямёты "максiм" былi бяссiльныя супраць iх бранi; палявыя пушкi былi выведзены са строю. У Чэртсi накiраваны раз'езды гусараў. Марсiяне, верагодна, пацiху рухаюцца к Чэртсi цi Вiндзору. У Заходнiм Сэрэi пануе трывога. Робяцца земляныя ўмацаваннi, каб перагарадзiць доступ да Лондана". Гэта было надрукавана "Сандзiсан", а ў "Рэферы" жартаўлiвы фельетанiст пiсаў, што ўсё гэта падобна на панiку ў вёсцы, дзе нечакана разбегся вандроўны звярынец.

Нiхто ў Лондане толкам не ведаў, што такое гэтыя бранiраваныя марсiяне, але чамусьцi панавала чутка, што пачвары вельмi непаваротлiвыя; "поўзаюць", "з цяжкасцю валакуцца" - вось выразы, якiя сустракалiся амаль ва ўсiх першых паведамленнях. Нiводная тэлеграма не складалася вiдавочцамi падзеяў. Нядзельныя газеты друкавалi экстранныя выпускi па меры атрымання свежых навiнаў i нават калi iх не было. Толькi вечарам газеты атрымалi ўрадавае паведамленне, што насельнiцтва Ўолтана, Уэйбрыджа i ўсёй акругi эвакуiруецца ў Лондан, - i болей нiчога.

Ранiцаю брат пайшоў у царкву пры бальнiцы, усё яшчэ не ведаючы пра тое, што здарылася мiнулай ноччу. У пропаведзi пастыра ён улавiў туманныя намёкi на якоесьцi ўварванне; акрамя таго, была прачытана асобная малiтва пра дараванне мiру. Выйшаўшы з царквы, брат купiў нумар "Рэферы". Устрывожаны навiнамi, ён адправiўся на вакзал Ватэрлоо даведацца, цi адноўлены чыгуначны рух. На вулiцах было звычайнае святочнае ажыўленне - омнiбусы, экiпажы, веласiпеды, многа па-святочнаму апранутых людзей. Нiхто не быў асаблiва ўсхваляваны нечаканымi навiнамi, якiя выкрыквалi газетчыкi. Усе былi заiнтрыгаваныя, але калi хто непакоiўся, то не за сябе, а за сваiх родных па-за горадам. На вакзале ён упершыню пачуў, што на Вiндзор i Чэртсi цягнiкi не ходзяць. Насiльшчыкi сказалi яму, што са станцый Байфлiт i Чэртсi прыйшло ранiцаю некалькi важных тэлеграм i што цяпер тэлеграф чамусьцi не працуе. Брат не мог дабiцца ад iх больш дакладных звестак. "Каля Ўэйбрыджа адбываецца бiтва" - вось усё, што яны ведалi.

Рух цягнiкоў быў парушаны. На платформе стаяў натоўп у чаканнi прыезду знаёмых i родных з паўднёвага захаду. Якiсьцi сiвы джэнтльмен услых лаяў Паўднёва-Заходнюю кампанiю.

Перейти к странице:
Предыдущая страница
Следующая страница
Жанры
  • Военное дело 2
    • Спецслужбы 2
  • Деловая литература 74
    • Деловая литература 1
    • Корпоративная культура 4
    • Личные финансы 8
    • Малый бизнес 1
    • Маркетинг, PR, реклама 13
    • О бизнесе популярно 42
    • Управление, подбор персонала 6
    • Экономика 8
  • Детективы и триллеры 1254
    • Боевики 152
    • Дамский детективный роман 12
    • Детективы 414
    • Иронические детективы 94
    • Исторические детективы 227
    • Классические детективы 89
    • Криминальные детективы 90
    • Крутой детектив 60
    • Маньяки 9
    • Политические детективы 27
    • Полицейские детективы 144
    • Прочие Детективы 362
    • Техно триллер 2
    • Триллеры 607
    • Шпионские детективы 41
  • Детские 171
    • Детская образовательная литература 5
    • Детская проза 66
    • Детские остросюжетные 27
    • Детские приключения 80
    • Детские стихи 4
    • Прочая детская литература 29
  • Детские книги 280
    • Детская фантастика 102
    • Детские детективы 3
    • Книги для подростков 23
    • Сказки 97
  • Документальная литература 371
    • Биографии и мемуары 231
    • Военная документалистика 2
    • Искусство и Дизайн 7
    • Критика 5
    • Научпоп 6
    • Прочая документальная литература 30
    • Публицистика 127
  • Дом и Семья 88
    • Домашние животные 5
    • Здоровье и красота 15
    • Кулинария 13
    • Прочее домоводство 3
    • Развлечения 3
    • Сад и Огород 2
    • Спорт 3
    • Хобби и ремесла 3
    • Эротика и секс 46
  • Драматургия 34
    • Драма 33
    • Киносценарии 1
  • Жанр не определен 1
    • Разное 1
  • Компьютеры и Интернет 3
    • Базы данных 1
    • Программное обеспечение 1
    • Прочая компьютерная литература 1
  • Любовные романы 14265
    • Исторические любовные романы 460
    • Короткие любовные романы 1205
    • Любовно-фантастические романы 6412
    • Остросюжетные любовные романы 344
    • Порно 42
    • Прочие любовные романы 32
    • Слеш 264
    • Современные любовные романы 5965
    • Фемслеш 27
    • Эротика 3112
  • Научно-образовательная 173
    • Альтернативная медицина 1
    • Астрономия и Космос 3
    • Биология 15
    • Биофизика 2
    • Биохимия 2
    • Ботаника 2
    • Военная история 2
    • Геология и география 3
    • Государство и право 1
    • Детская психология 4
    • Зоология 2
    • Культурология 26
    • Литературоведение 12
    • Медицина 19
    • Обществознание 4
    • Педагогика 7
    • Политика 14
    • Прочая научная литература 32
    • Психотерапия и консультирование 18
    • Религиоведение 4
    • Секс и семейная психология 7
    • Технические науки 1
    • Физика 5
    • Философия 13
    • Химия 2
    • Юриспруденция 5
    • Языкознание 6
  • Образование 313
    • Бизнес 45
    • Биография и мемуары 46
    • Здоровье 10
    • История 158
    • Карьера 4
    • Психология 158
  • Поэзия и драматургия 17
    • Басни 1
    • Драматургия 5
    • Поэзия 11
  • Приключения 335
    • Вестерны 2
    • Исторические приключения 187
    • Морские приключения 38
    • Природа и животные 16
    • Прочие приключения 81
    • Путешествия и география 30
  • Проза 1057
    • Антисоветская литература 3
    • Афоризмы 1
    • Военная проза 50
    • Историческая проза 160
    • Классическая проза 67
    • Контркультура 9
    • Магический реализм 41
    • Новелла 5
    • Повесть 16
    • Проза прочее 10
    • Рассказ 43
    • Роман 61
    • Русская классическая проза 33
    • Семейный роман/Семейная сага 1
    • Сентиментальная проза 4
    • Советская классическая проза 35
    • Современная проза 940
    • Эссе, очерк, этюд, набросок 2
  • Прочее 658
    • Газеты и журналы 3
    • Изобразительное искусство, фотография 6
    • Кино 3
    • Музыка 2
    • Театр 1
    • Фанфик 644
  • Религия и духовность 120
    • Буддизм 1
    • Православие 1
    • Прочая религиозная литература 1
    • Религия 9
    • Самосовершенствование 37
    • Эзотерика 75
  • Справочная литература 26
    • Прочая справочная литература 2
    • Путеводители 7
    • Руководства 6
    • Справочники 8
    • Энциклопедии 6
  • Старинная литература 58
    • Античная литература 1
    • Древневосточная литература 4
    • Мифы. Легенды. Эпос 18
    • Прочая старинная литература 36
  • Техника 2
    • Автомобили и ПДД 1
    • Архитектура 1
  • Фантастика и фентези 14085
    • Альтернативная история 1982
    • Боевая фантастика 2899
    • Героическая фантастика 750
    • Городское фэнтези 928
    • Готический роман 3
    • Детективная фантастика 349
    • Ироническая фантастика 77
    • Ироническое фэнтези 61
    • Историческое фэнтези 230
    • Киберпанк 132
    • Космическая фантастика 863
    • Космоопера 18
    • ЛитРПГ 747
    • Любовная фантастика 183
    • Любовное фэнтези 113
    • Мистика 244
    • Научная фантастика 508
    • Попаданцы 4340
    • Постапокалипсис 451
    • Сказочная фантастика 8
    • Социально-философская фантастика 250
    • Стимпанк 67
    • Технофэнтези 35
    • Ужасы 103
    • Ужасы и мистика 380
    • Фантастика 250
    • Фантастика: прочее 133
    • Фэнтези 6731
    • Эпическая фантастика 151
    • Юмористическая фантастика 662
    • Юмористическое фэнтези 591
  • Фольклор 3
    • Народные сказки 3
  • Юмор 92
    • Анекдоты 1
    • Комедии 1
    • Прочий юмор 36
    • Сатира 1
    • Юмористическая проза 50
    • Юмористические стихи 3
CHITAT-KNIGI.COM

Читать онлайн бесплатно книги полностью без регистрации

Контакты
  • chitatknigicom@gmail.com
Информация:
  • Карта сайта
  • Слушать Аудиокниги
  • Руководства по ремонту автомобилей
© chitat-knigi.com, 2021 - 2026. | Вход
Этот сайт использует cookie для хранения данных. Продолжая пользоваться сайтом, вы даете свое согласие на работу с этими данными в соответствии с нашей политикой конфиденциальности.
Я согласен